Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 студзеня 2017, 10:06

Егіпет гатовы ўмацоўваць высокі ўзровень супрацоўніцтва з Беларуссю - Абдэль Фатах аль-Сісі

16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Егіпет гатовы ўмацоўваць высокі ўзровень супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу адзначыць высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, які мы хочам не толькі прадаўжаць, але і ўмацоўваць у інтарэсах дзвюх краін", - сказаў Абдэль Фатах аль-Сісі.

Паводле яго слоў, Беларусь і Егіпет павінны выкарыстоўваць усе магчымасці для развіцця ўзаемавыгаднага партнёрства ў самых розных галінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі