Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 ліпеня 2017, 09:24

Дадон: візіт у Беларусь перасягнуў усе мае чаканні

14 ліпеня, Віцебск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон 13 ліпеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што візіт перасягнуў усе яго чаканні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэтыя паўтара сутак мне далі магчымасць памацаць тое, што я бачыў па тэлевізары. У мяне былі пэўныя чаканні, але ўсё, што я ўбачыў, значна вышэй за іх", - сказаў Ігар Дадон.

Прэзідэнта Малдовы ў час візіту суправаджае вялікая дэлегацыя, саветнікі па розных пытаннях. "Ёсць добрыя ідэі, якія датычацца і прамысловых прадпрыемстваў, і сельскай гаспадаркі. Думаю, што пасля гэтага рабочага візіту мы зможам узняць нашы двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень", - перакананы ён.

Ігар Дадон прызнаўся, што яшчэ да візіту шмат чытаў аб прадпрыемствах Беларусі, глядзеў аб іх рэпартажы, а гэтымі днямі змог убачыць усё наяве. "Я вельмі рады, што вы змаглі гэта захаваць і ўзняць на новы ўзровень, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нам ёсць чаму павучыцца. Я кажу гэта шчыра, адкрыта. Я бачыў прадпрыемствы і ў Еўрапейскім саюзе, але той узровень, на які ўзнялася прамысловасць у Беларусі, для нас толькі мара на гэтым этапе. Мы маем намер па некаторых напрамках больш паглыблена запусціць сумесныя праекты".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў намаганні Беларусі па захаванні памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. "У нас агульная Перамога. Трэць беларусаў аддалі сваё жыццё для таго, каб мы разам перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне", - падкрэсліў ён.

Ігар Дадон расказаў, што ў Малдове робяцца розныя спробы перапісаць гісторыю і нават перайменаваць Дзень Перамогі ў Дзень Еўропы. "Мы будзем і абавязаны абараніць 9 Мая для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў. Усё, што звязана з Вялікай Айчыннай вайной, для нас святое", - заявіў Прэзідэнт Малдовы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі