Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 чэрвеня 2016, 16:33

Чэхія верыць у пазітыўнае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Беларуссю - Зааралек

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэхія верыць у пазітыўнае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралек па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша сустрэча - гэта добрае пацвярджэнне пачатку новай главы ў адносінах паміж Беларуссю і Чэхіяй. Гэта магчымасць адкрыць новую главу ў нашых адносінах выклікана тым, што паляпшаюцца адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, - сказаў Любамір Зааралек. - Мы робім першыя крокі па стварэнні ўзаемнага даверу. І я веру, што гэта пачатак пазітыўнага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва".

У прыватнасці, паводле яго слоў, краіны могуць супрацоўнічаць у сферы культуры, адукацыі, прамысловасці, а таксама на міжнароднай арэне.

Міністр адзначыў таксама вялікі ўклад Беларусі ва ўрэгуляванне крызісу ва Украіне і актыўны ўдзел краіны ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі