Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 сакавіка 2017, 17:32

Чарговы раўнд беларуска-турэцкіх кансультацый паміж МЗС пройдзе ў Анкары

23 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чарговы раўнд беларуска-турэцкіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў пройдзе ў Анкары. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку ў мерапрыемстве прыме ўдзел намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, які наведае Турцыю 28-29 сакавіка. Турэцкую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць намеснік міністра замежных спраў Уміт Ярдым.

На мерапрыемстве плануецца разгледзець шырокі спектр тэм двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах. Размова пойдзе таксама аб пашырэнні дагаворна-прававой базы, узаемадзеянні ў міжнародных арганізацыях, а таксама рэалізацыі даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў, дадзеных па выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь у 2016 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі