Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем пачне працаваць арыенціровачна восенню

Палітыка 11.06.2018 | 14:53

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем пачне працаваць, хучэй за ўсё, у кастрычніку-лістападзе 2018 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшы саветнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Яраслаў Хмыль.

Паводле слоў дыпламата, назваць канкрэтную дату, калі пачне працаваць бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем, пакуль нельга. "Звычайна такія пагадненні ўступаюць у сілу пасля выканання ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур, у гэтым выпадку будзе яго ратыфікацыя. Парламенцкая сесія заканчваецца праз два тыдні, мы будзем спрабаваць укласціся ў гэты тэрмін, але калі не, гэта будзе ўжо ў час наступнай сесіі ў кастрычніку-лістападзе 2018 года. Так, хутчэй за ўсё, і будзе", - растлумачыў ён.

Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён у год. Такое ж правіла будзе дзейнічаць і для кітайскіх грамадзян. "Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца навучальнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць спецыяльную візу. У бязвізавы рэжым мы заклалі прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі", - расказаў Яраслаў Хмыль.

Як паведамлялася, міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай. З падпісаннем дакумента Беларусь апынулася ў ліку нямногіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка змянення стаўкі рэфінансавання НБ РБ Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання ў Беларусі з 27 чэрвеня на 0,5 працэнтнага пункта да 10% гадавых. Апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 14 лютага 2018 года.