Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 сакавіка 2017, 10:51

Бердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан - перакананыя прыхільнікі міру, стабільнасці і бяспекі

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан - перакананыя прыхільнікі міру, стабільнасці і бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў сёння на афіцыйных перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Туркменістан заўсёды разглядае Беларусь як важнага палітычнага партнёра, паколькі мы свае ідэі ў палітыцы ажыццяўляем як у двухбаковым фармаце, так і ў міжнародных арганізацыях. Але самае галоўнае - абедзве краіны з'яўляюцца перакананымі прыхільнікамі падтрымання і ўмацавання ўсеагульнага міру, стабільнасці і бяспекі", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.

Беларусь і Туркменістан, паводле яго слоў, прыхільныя да нормаў міжнароднага права і сыходзяцца на думцы, што ўсе міжнародныя і ўнутраныя канфлікты павінны вырашацца толькі мірнымі і палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі