Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 верасня 2017, 11:54

Беларускія ўгнаенні забяспечваюць харчовую бяспеку Індыі - пасол

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ўгнаенні забяспечваюць харчовую бяспеку Індыі, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Саксена Панкадж 10 верасня ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Угнаенні - галоўная крыніца імпарту з Беларусі, важны элемент для нашай сельскай гаспадаркі. Не памылюся, калі скажу, што беларускія ўгнаенні забяспечваюць харчовую бяспеку Індыі", - сказаў Саксена Панкадж.

Пасол канстатаваў, што за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў фармацэўтыка стала адным з важных сектараў індыйскай эканомікі. "Беларусь - член ЕАЭС, тут індыйскія кампаніі могуць стварыць добрую базу для вытворчасці. Мы пераконваем іх прыехаць у Беларусь, асталявацца тут і выкарыстоўваць яе выгаднае размяшчэнне", - адзначыў ён.

Саксена Панкадж падкрэсліў таксама, што Індыя зацікаўлена ў хутчэйшым заключэнні дагавора аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі