Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 ліпеня 2016, 10:19

Беларускі бок рашуча асуджае злачынную спробу незаконнага звяржэння дзяржаўнай улады ў Турцыі - МЗС

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок рашуча асуджае злачынную спробу незаконнага звяржэння дзяржаўнай улады і выказвае сваю падтрымку прэзідэнту і ўраду Турэцкай Рэспублікі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ў сувязі са спробай дзяржперавароту ў Турцыі, паведамляе БЕЛТА.

"З трывогай і хваляваннем успрыняты паведамленні з Турэцкай Рэспублікі аб спробе ваеннага перавароту, якая была зроблена ізаляванай групай турэцкіх ваенных. Асаблівае шкадаванне выклікаюць ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва, - гаворыцца ў заяве МЗС. - Мы поўнасцю салідарны з турэцкім кіраўніцтвам, якое кваліфікуе гэтыя дзеянні як здрадніцкую атаку на народ і законна выбраную ўладу Турцыі".

"Мы ўпэўнены, што ўрад Турцыі пры падтрымцы народа і арміі зможа ў кароткія тэрміны стабілізаваць сітуацыю ў краіне. Выказваем шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама жадаем хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі