Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лістапада 2016, 19:58

Беларусь застаецца важнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі - Пуцін

22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь застаецца важнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ў Крамлі на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін канстатаваў, што ў мінулым годзе адбылося зніжэнне беларуска-расійскага тавараабароту. "Але гэта ўсё часова", - перакананы Прэзідэнт Расіі. Залогам пераадолення цяжкасцей, на яго думку, служаць створаныя паміж Беларуссю і Расіяй механізмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што паміж дзвюма краінамі назіраецца рост узаемных інвестыцый, пашыраюцца кааперацыйныя сувязі. "Усё гэта перадумовы для таго, каб рухацца далей", - заявіў Уладзімір Пуцін. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі