Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лютага 2018, 11:51

Беларусь забяспечыла празрыстасць выбарчага працэсу на мясцовых выбарах - замежныя наглядальнікі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь забяспечыла празрыстасць выбарчага працэсу і роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў на мясцовых выбарах. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венесуэлы ў Беларусі Хасэ Багіяна Перычы, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме.

Прадстаўнікі пасольства Венесуэлы прынялі ўдзел у назіранні за выбарамі ў якасці замежных наглядальнікаў. Яны наведвалі выбарчыя ўчасткі ў час датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў, размаўлялі з кандыдатамі ў дэпутаты і прадстаўнікамі грамадскіх аб'яданняў і палітычных партый.

"Па выніках назірання зроблены вывады аб тым, што ў ходзе выбарчай кампаніі былі створаны ўмовы, якія забяспечылі празрыстасць выбарчага працэсу, роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў, а таксама рэалізацыю грамадзянамі Беларусі свайго права на прамое волевыяўленне", - адзначылі ў Цэнтрвыбаркаме.

Хасэ Багіяна Перычы павіншаваў ЦВК з завяршэннем выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі прайшлі 18 лютага ў 18 111 акругах. Усяго выбрана 18 110 дэпутатаў. Яўка склала 77,23 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі