Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 сакавіка 2017, 18:29

Беларусь разлічвае на падтрымку пазітыўнай дынамікі ў развіцці адносін з Бельгіяй - Макей

15 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на падтрымку пазітыўнай дынамікі ў развіцці адносін з Бельгіяй. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на перагаворах з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь заўсёды лічыла Бельгію важным партнёрам. Ён адзначыў сімвалічнасць таго, што візіт Дзідзье Рэйндэрса праходзіць у перыяд, калі краіны адзначаюць 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін.

Кіраўнік МЗС Беларусі канстатаваў, што на працягу дня бакі ўжо мелі магчымасць абмеркаваць шэраг важных пытанняў у сферы развіцця як двухбаковых адносін, так і ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках. "Ёсць дакладнае разуменне неабходнасці падтрымліваць пазітыўную дынаміку ў развіцці двухбаковых адносін і міжнароднага супрацоўніцтва", - заявіў міністр. Ён таксама выказаў гатоўнасць абмеркаваць усе важныя пытанні, што стаяць на парадку дня.

У сваю чаргу Дзідзье Рэйндэрс таксама выказаўся за развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім коле пытанняў і заклікаў прадаўжаць пазітыўныя змяненні, якія адбываюцца ў Беларусі з розных сферах.

Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь павінна адыгрываць важную ролю ў рэалізацыі ініцыятывы "Усходняе партнёрства".

Дзідзье Рэйндэрс перакананы, што развіццё ўзаемадзеяння Беларусі з ЕС не супярэчыць адносінам з Расіяй. "Можна мець добрыя адносіны як з ЕС, так і Расіяй", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі