Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 красавіка 2016, 12:41

Беларусь паслядоўна выступае за мірнае вырашэнне карабахскага канфлікту - МЗС

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паслядоўна выступае за мірнае вырашэнне карабахскага канфлікту. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі вакол Нагорнага Карабаха, перадае БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь глыбока заклапочана аднаўленнем актыўных баявых дзеянняў з прымяненнем цяжкіх відаў узбраенняў у раёне Нагорнага Карабаха", - заявілі ў МЗС.

Як краіна - член Мінскай групы АБСЕ Беларусь паслядоўна выступае за мірнае вырашэнне канфлікту ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, перш за ўсё, на аснове захавання і забеспячэння суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці граніц дзяржаў, а таксама адпаведных рэзалюцый Савета Бяспекі ААН і рашэнняў АБСЕ.

"Заклікаем бакі неадкладна спыніць агонь і пазбягаць любых крокаў, якія вядуць да росту напружанасці і чалавечых ахвяр. Разлічваем, што сустаршыні Мінскай групы АБСЕ пры падтрымцы ўсіх дружалюбных Азербайджану і Арменіі краін выкарыстаюць свой аўтарытэт і ўплыў для забеспячэння дээскалацыі і вяртання да пошуку вырашэння карабахскай праблемы за сталом перагавораў", - гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі