Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2018, 09:01

Беларусь і Таджыкістан абмеркавалі падрыхтоўку мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні ў 2018 годзе

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў 19 лютага правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Таджыкістана Захірам Саідзода і начальнікам упраўлення СНД Міністэрства замежных спраў гэтай краіны Сарварам Бахці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку падрыхтоўку афіцыйных мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні і 12-га пасяджэння міжурадавай таджыкска-беларускай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое адбудзецца ў Душанбэ ў 2018 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі