Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 ліпеня 2017, 15:09

Беларусь і ПАР абмяркоўваюць узаемнае спрашчэнне візавага рэжыму

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варыянты ўзаемнага спрашчэння візавага рэжыму абмеркаваны на сустрэчы пасла Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Андрэя Молчана з намеснікам гендырэктара Міністэрства ўнутраных спраў ПАР Джэксанам Маккеем і кіраўніцтвам консульскага дэпартамента і ўпраўлення двухбаковых адносін МЗС гэтай краіны. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства Беларусі ў ПАР.

"У час перагавораў былі падрабязна абмеркаваны комплекс візава-міграцыйных пытанняў, варыянты ўзаемнага спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ПАР", - расказалі ў дыппрадстаўніцтве.

На сустрэчы таксама разглядаліся перспектывы наладжвання двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі