Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 верасня 2016, 11:47

Беларусь і Літва адзначаюць зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль і віцэ-міністр замежных спраў Літвы Нерыс Германас у час сустрэчы адзначылі зацікаўленасць сваіх краін у актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На перагаворах дыпламаты абмеркавалі пытанні беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, транспартна-транзітнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах.

"Бакі адзначылі зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння і пошуку новых шляхоў развіцця дыялогу па пытаннях, што маюць узаемны інтарэс", - расказалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі