Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 верасня 2017, 11:24

Беларусь і Ізраіль правялі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па консульскіх пытаннях

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-ізраільскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па консульскіх пытаннях прайшлі ў Мінску 4 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Ганевіч, ізраільскую - намеснік дырэктара консульскага ўпраўлення МЗС Эйяль Сісо.

Бакі разгледзелі пытанні рэалізацыі беларуска-ізраільскага міжурадавага пагаднення аб узаемных паездках па нацыянальных пашпартах, страхавання грамадзян Ізраіля ў Беларусі, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі і Ізраіля на тэрыторыі абедзвюх краін, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі