Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 кастрычніка 2016, 14:21

Беларусь і Аргенціна падпісалі міжурадавае пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках

24 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Аргенціна падпісалі міжурадавае пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дакумент заключаны ў Мінску ў час беларуска-аргенцінскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, аргенцінскую - намеснік міністра замежных спраў і культу Карлас Марыа Фарадоры. Бакі абмеркавалі сумесныя крокі па актывізацыі беларуска-аргенцінскіх адносін. Асноўная ўвага была ўдзелена пытанням далейшага развіцця двухбаковага дыялогу ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі