Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 чэрвеня 2017, 13:04

Беларусь гатова развіваць адносіны з Анголай - Макей

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць адносіны з Анголай, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Анголы Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, Беларусь удзяляе вялікую ўвагу адносінам з Анголай у палітычнай і эканамічнай сферах і гатова развіваць стратэгічнае партнёрства. Сёння краіны абмяркоўваюць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Уладзімір Макей выказаў упэўненасць, што па выніках перагавораў будуць прыняты канкрэтныя рашэнні для развіцця двухбаковых адносін.

Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці ў сваю чаргу лічыць, што ўзаемадзеянне Беларусі і Анголы можа ўзняцца на больш высокі ўзровень. У Анголы ёсць уяўленне, які патэнцыял мае Беларусь, каб выбудоўваць двухбаковыя адносіны, дадаў ён.

Міністр замежных спраў Анголы наведвае з афіцыйным візітам Беларусь 25-27 чэрвеня. Па выніках візіту плануецца ўзгадніць у Мінску асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ангольскага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі