Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 15:46

Арганізацыя выбараў у Беларусі пакідае добрыя ўражанні - замежныя дыпламаты

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя выбараў у Беларусі пакідае добрыя ўражанні. Такое меркаванне журналістам выказалі замежныя дыпламаты, якіх ЦВК акрэдытавала ў якасці міжнародных наглядальнікаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, венесуэльскія наглядальнікі ўжо некалькі дзён сочаць за развіццём выбарчай кампаніі, наведалі шэраг участкаў. "Агульныя ўражанні спрыяльныя. Усё добра арганізавана", - падкрэсліў пасол Венесуэлы ў Беларусі Хасэ Багіяна Перычы. "Уся інфармацыя вельмі добра прадстаўлена, і што важна - ёсць святочны настрой", - дадаў ён.

У сваю чаргу аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры пасольства ЗША ў Беларусі Элізабет Льюіс таксама адзначыла добрыя ўмовы на выбарчых участках. Яна выказала надзею, што яўка выбаршчыкаў на выбарах будзе высокай.

Усяго ЦВК акрэдытавала 46 міжнародных наглядальнікаў - супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё іх накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША. Маніторынг выбараў вядуць таксама 35 тыс. нацыянальных наглядальнікаў.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5 870 выбарчых участкаў працуюць у штатным рэжыме. Яны будуць адкрыты да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі