Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 верасня 2018, 09:41

Адносіны Беларусі і Узбекістана за апошнія два гады перасягнулі ўсе чаканні - Мірзіёеў

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Узбекістана за апошнія два гады перасягнулі ўсе чаканні. Аб гэтым Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён нагадаў, што з моманту іх апошняй сустрэчы, якая адбылася ў Самаркандзе, прайшло два гады. Тады бакі і дамовіліся аб тым, што Прэзідэнт Беларусі зробіць афіцыйны візіт ва Узбекістан.

"Беларусь для нас - блізкі сябар і надзейны партнёр. У апошнія паўтара-два гады нашы адносіны ва ўсіх сферах, я думаю, перасягнулі ўсе чаканні. Гэта паказвае, што можна зрабіць пры жаданні і волі кіраўніцтва краіны", - сказаў Шаўкат Мірзіёеў.

Прэзідэнт Узбекістана адзначыў, што тавараабарот паміж краінамі па выніках 2017 года значна павялічыўся. Рост прадаўжаецца і ў гэтым годзе. "Гэта сведчыць аб тым, што мы, дзве дзяржавы і два народы, засумавалі адзін па адным", - дадаў ён. На яго думку, тавараабарот паміж краінамі ў перспектыве можа дасягнуць $1 млрд.

Шаўкат Мірзіёеў прапанаваў больш актыўна развіваць узаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, лёгкай прамысловасці, нафтагазавай галіне. Асобна ён спыніўся на ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. "Калі мы супрацоўнічаем у такой сферы, гэта сведчыць шмат аб чым. Гэта давер, гэта наша бяспека", - падкрэсліў Прэзідэнт Узбекістана.

Узбекскі лідар таксама адзначыў вялікі патэнцыял у рэгіянальным супрацоўніцтве. "Я асабіста размаўляў з кожным губернатарам пасля паездак у Беларусь. У іх вельмі сур'ёзныя намеры", - заявіў Шаўкат Мірзіёеў.

Гаворачы пра адносіны ў культурнай сферы, ён нагадаў, што нядаўна ў цэнтры Ташкента быў адкрыты бюст Якуба Коласа, плануецца назваць адну з вуліц у гонар беларускага паэта, які ў ваенныя гады жыў ва Узбекістане. "Ён вельмі шмат пісаў пра ўзбекаў. У тыя цяжкія гады ён быў ва Узбекістане з сям'ёй, жыў тут і ведае характар узбекаў, тую працавітасць, якая падобная да беларускай. Да яго многіх твораў ва Узбекістане ставяцца з любоўю", - дадаў Прэзідэнт Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі