Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2017, 10:40

АДКБ і АБСЕ маюць намер пашырыць супрацоўніцтва ў забеспячэнні пагранбяспекі, барацьбе з тэрарызмам і наркотыкамі

26 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. АДКБ і АБСЕ маюць намер пашырыць супрацоўніцтва ў забеспячэнні пагранічнай бяспекі, барацьбе з тэрарызмам і наркотыкамі. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў па выніках праведзенай 25 красавіка ў Маскве сустрэчы в.а. генеральнага сакратара АДКБ Валерыя Семерыкова з генеральным сакратаром АБСЕ Ламберта Заньерам.

"Былі абмеркаваны пытанні пашырэння супрацоўніцтва дзвюх арганізацый, у першую чаргу на такіх напрамках, як антытэрарыстычны, процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, пагранбяспека і іншыя, а таксама ўзаемны ўдзел у мерапрыемствах, якія арганізуюцца сакратарыятамі АДКБ і АБСЕ ў бліжэйшыя месяцы", - адзначыў прэс-сакратар.

З улікам таго, што паўнамоцтвы Ламберта Заньера на пасадзе генеральнага сакратара АБСЕ завяршаюцца 30 чэрвеня, Валерый Семерыкоў даў высокую ацэнку яго асабістаму ўкладу ў развіццё ўзаемадзеяння АБСЕ і АДКБ. Так, Ламберта Заньер удзельнічаў у рабоце пасяджэння Пастаяннага савета пры АДКБ, выступаў на Савеце міністраў замежных спраў АДКБ. "Сустрэчы кіраўнікоў арганізацый маюць практычна штогадовы характар, стала рэгулярнай практыка запрашэнняў прадстаўнікоў АДКБ на пасяджэнні СМЗС АБСЕ, штогадовую канферэнцыю па аглядзе сітуацыі ў галіне бяспекі, тэматычныя семінары і канферэнцыі", - падкрэслілі ў АДКБ.

Генеральны сакратар АБСЕ выказаў удзячнасць за высокую ацэнку яго ўкладу ў развіццё адносін паміж дзвюма арганізацыямі, заявіўшы, што пакідае іх у "высока дынамічным стане".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі