Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:34 13 жніўня 2018

У Віцебскім раёне сыну перадалі медаль бацькі, страчаны ў гады вайны

13 жніўня ў Віцебскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі сыну перадалі медаль бацькі "За адвагу", страчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гэтым летам у вёсцы Мяклава Віцебскага раёна ў час работ на прысядзібным участку бацькоўскага дома Галіна Сінякова знайшла медаль "За адвагу". Па архіўных дакументах удалося ўстанавіць, што медаль належаў сяржанту Барысу Карнееву.

Сын чырвонаармейца Андрэй Карнееў прыехаў у Беларусь з Санкт-Пецярбурга. Ён выказаў удзячнасць усім, хто меў дачыненне да знаходжання медаля, і расказаў, што бацька пайшоў на вайну ў 1942 годзе і сустрэў 9 мая ў Чэхаславакіі.

На здымку: Андрэй Карнееў дзеліцца ўспамінамі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі