Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:26 27 чэрвеня 2018

Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды

Суверэнітэт Беларусі - гэта людзі, якія штодзень, шчыра і сумленна выконваюць сваю работу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 чэрвеня ў час уручэння дзяржаўных узнагарод.

Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці за шматгадовую работу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю, выключныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы і будаўнічай галіне, значны асабісты ўклад у распрацоўку і мадэрнізацыю ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, развіццё энергетычнай сістэмы, лёгкай прамысловасці, сферы аховы здароўя, гандлю, навукі, культуры і спорту.

На здымку: старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе трохразовы алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён свету Аляксандр Мядзведзь узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі