Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:39 27 чэрвеня 2018

Коласаўскі тэатр пакажа новую версію дэтэктыва "Восем закаханых жанчын"

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску 28 чэрвеня адбудзецца прэм'ера новай версіі дэтэктыва "Восем закаханых жанчын".

Над спектаклем працуе мастацка-пастановачная група Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам з'яўляецца мастацкі кіраўнік Уладзімір Савіцкі, мастаком-пастаноўшчыкам - Ларыса Рулева, музычнае афармленне Паўла Захаранкі.

Класічную дэтэктыўную гісторыю разыграюць віцебскія акцёры. У галоўных ролях заняты заслужаныя артысткі Беларусі Галіна Букаціна, Таццяна Ліхачова, Тамара Скварцова, артысты Ганна Дубчанка, Святлана Жукоўская, Настасся Рэўчанка, Святлана Сухадолава і Ірына Цішкевіч.

На здымку: заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Ліхачова (злева).

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі