Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:02 21 жніўня 2018

Госці з Нідэрландаў сталі 50-тысячнымі бязвізавымі турыстамі ў Гродзенскім рэгіёне

Госці з Нідэрландаў сталі юбілейнымі 50-тысячнымі бязвізавымі турыстамі ў Гродзенскім рэгіёне. Мірыям Шарон, яе 15-гадовы сын Джошуа і муж Джэры Бергхманс 20 жніўня перасеклі беларуска-польскую граніцу ў пункце пропуску "Лясная-Рудаўка" на Аўгустоўскім канале. У Беларусь яны прыбылі на арандаванай у Польшчы яхце "Свабода". Турыстаў сустрэў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. Ён павіншаваў гасцей, уручыў падарункі.

Госці з Нідэрландаў затрымаюцца ў Беларусі на два дні. У праграме азнаямленне з Аўгустоўскім каналам і выдатнымі мясцінамі Гродна. Больш за ўсё іншаземцаў цікавяць старадаўнія касцёлы і цэрквы.

На здымку: Мірыям Шарон, яе 15-гадовы сын Джошуа і муж Джэры Бергхманс сталі 50-тысячнымі бязвізавымі турыстамі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі