Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:59 25 кастрычніка 2019

Баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" прайгралі "Енісею" ў розыгрышы Еўракубка

Баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" пацярпелі другое паражэнне ў розыгрышы Еўракубка.

24 кастрычніка на пляцоўцы мінскага Палаца спорту ў паядынку з краснаярскім "Енісеем" чэмпіёнкі Беларусі прайгралі першую чвэрць з розніцай 7 ачкоў, а да вялікага перапынку амаль дагналі саперніц - 36:38. У другой палавіне матчу гульня ішла на роўных, за дзве мінуты да фінальнай сірэны была нічыя - 63:63, але ў канцоўцы госці былі мацнейшыя і выйгралі з лікам 70:68 (20:13, 18:23, 15:19, 17:13).

На здымку: у час матчу

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі