Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 чэрвеня 2016, 12:59
Барыс Святлоў

Уключэнне гісторыка-культурнай спадчыны ў турыстычны абарот кампенсуе затраты на іх рэканструкцыю

Барыс Святлоў

Уключэнне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў турыстычны абарот кампенсуе затраты на іх рэканструкцыю. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

"Зарабляць на рэканструяваных аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны магчыма пры іх актыўным уключэнні ў турыстычны абарот. Але, уклаўшы грошы ў рэканструкцыю праз Міністэрства культуры, якое курыруе гэты працэс, вярнуць іх у першую чаргу рэальна праз намаганні Міністэрства спорту і турызму, што займаецца прыцягненнем турыстаў", - сказаў кіраўнік ведамства.

Паводле яго слоў, рэканструяваныя аб'екты выконваюць музейную функцыю і сёння ёсць добрыя прыклады выкарыстання гэтых аб'ектаў. Дзякуючы арганізацыі выставак, замене экспазіцый нядрэнныя паказчыкі па наведвальнасці ў Нясвіжскага і Мірскага замкаў, ёсць добрая дынаміка і па іншых замках. З новых аб'ектаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца ў лідарах па наведвальнасці.

Але фінансавы паток, які можна зарабляць на адноўленых аб'ектах культуры, мог бы быць большым, калі б супрацоўніцтва ў галіне турызму было больш інтэнсіўным, лічыць міністр. "У культуры няма механізмаў для прыцягнення турыстаў. Мы робім тое, што ў нашай кампетэнцыі. Аднак павінна быць створана асаблівае асяроддзе, сувязі, у рэшце рэшт, людзі, якія ўмеюць гэтым займацца. Адкрываць яшчэ і турыстычныя бюро пры кожным музеі, напэўна, магчыма. Але ці не падмена гэта функцыі Мінспорту і турызму?", - адзначыў Барыс Святлоў.

Адрэстаўраваныя аб'екты павінны ўключацца ў экскурсійныя маршруты. Раскрываючы пэўную тэму, можна прывязвацца да гістарычных аб'ектаў.

Міністр культуры дадаў таксама, што важным аспектам для запатрабаванасці аб'ектаў з'яўляецца наяўнасць інфраструктуры для наведвальнікаў: аўтастаянак, гасцініц, аб'ектаў грамадскага харчавання.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі