Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Мар'яна Шчоткіна

Трэба больш гаварыць аб адказным бацькоўстве і значэнні сям'і

Меркаванні 11.10.2017 | 17:52
Мар'яна Шчоткіна Мар'яна Шчоткіна Намеснік старшыні Савета Рэспублікі

Трэба больш гаварыць аб адказным бацькоўстве і значэнні сям'і. Такое меркаванне выказала 11 кастрычніка намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Мар'яна Шчоткіна на другім гарадскім форуме маці "Маці сталіцы: падтрымка малых і вялікіх спраў - важкі ўклад у развіццё горада", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба гаварыць як можна больш аб значэнні сям'і і аб адказным бацькоўстве. Ніколі маці не заменіць бацьку і наадварот. Дзіцяці заўсёды патрэбны абодва бацькі. Не заўсёды атрымліваюцца сем'і, здараюцца разводы, не заўсёды і трэба гэту сям'ю захоўваць. Але пры гэтым дзіця не павінна быць разменнай манетай, прадметам для шантажу. У дзіцяці павінна быць разуменне: няхай гэта не муж і жонка, але гэта мама і тата. Усё гэта ў руках сям'і. Сям'я - гэта хараство. Яна павінна будавацца свядома. Няхай дзяцей будзе пяць, дзесяць, або адно-два, але яны ўсе павінны быць жаданымі і шчаслівымі", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Таксама, на яе думку, вельмі важна сям'і і школе працаваць у кааперацыі. "Мы ведаем, што самае галоўнае - выхаваць: прывіць любоў да Радзімы, грамадства, павагу да людзей, салідарнасць пакаленняў. Мы павінны ў сям'і фарміраваць павагу да настаўніка. Сёння гэтага няма, а павінна быць. Няма больш святой прафесіі, чым настаўнік, з якім наша дзіця праводзіць большую частку дня. Мы павінны гэта фарміраваць, каб гэтыя людзі працавалі з задавальненнем. Кожны прадметнік у школе - гэта выхавальнік, кожны дарослы, які знаходзіцца побач з дзіцем, - выхавальнік".

Мар'яна Шчоткіна акцэнтавала ўвагу на развіцці інклюзіўнай адукацыі, стварэнні агульных класаў, у якіх здаровыя дзеці навучаюцца побач з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці. Але грамадства павінна быць да гэтага гатова, павінна быць разуменне ў кожнай асобна ўзятай сям'і. "Калі мы чуем пра жорсткія адносіны дзяцей да дзяцей, жывёл - гэта ненармальна. Любоў і дабрата павінны ісці ад сям'і", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Другі гарадскі форум маці праводзіцца па ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", асацыяцыі шматдзетных бацькоў Мінска і пры падтрымцы Мінгарвыканкама. Першая такая маштабная акцыя адбылася ў 2006 годзе і завяршыла комплекс мерапрыемстваў Года маці.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусы аб сямейных ролях Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў чэрвені праведзены рэспубліканскі маніторынг грамадскага меркавання, у якім прынялі ўдзел 2 094 рэспандэнты. Даследаванне паказала, што ў жыхароў краіны прэваліруюць традыцыйныя погляды на сямейныя ролі.