Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Тыдзень лесу - 2017"
Учора 16:14 Стужка навiн
Усе навіны
Юрый Лобач

Мясцовыя ўлады нацэлены дапамагаць з працаўладкаваннем кожнаму беспрацоўнаму

Меркаванні 20.03.2017 | 16:43
Юрый Лобач Юрый Лобач Дэпутат

Мясцовыя ўлады нацэлены дапамагаць з працаўладкаваннем кожнаму беспрацоўнаму, адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Юрый Лобач.

Юрый Лобач адзначыў, што на месцах прапануюцца розныя варыянты працаўладкавання. У Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах, якія ўваходзяць у яго выбарчую акругу, да кожнай сітуацыі падыходзяць індывідуальна. Аб гэтым сведчаць і вынікі прыёмаў грамадзян. Дэпутат прывёў свежы прыклад, калі ў Дзяржынскі выканкам звярнуліся два мужчыны. Абодвум каля 40 гадоў, абодва не працуюць даволі доўгі час. Прычыны розныя: у аднаго праблемы са здароўем, з-за якіх ён не можа ўладкавацца па спецыяльнасці, у другога яе наогул няма.

Парламентарый расказаў, што і ў тым, і ў другім выпадку выйсце было знойдзена: мужчынам падбяруць месца работы, пры жаданні можна будзе прайсці перападрыхтоўку і атрымаць новую прафесію. Вакансій дастаткова. "Толькі ў Дзяржынскім раёне на 245 чалавек, якія знаходзяцца на ўліку ў цэнтры занятасці, ёсць каля 400 розных рабочых месц. Да 1 мая дабавяцца яшчэ 100 - адкрываюцца новыя вытворчасці і гандлёвыя кропкі", - адзначыў Юрый Лобач.

Парламентарый таксама звярнуў увагу, што ў час прыёмаў грамадзян няма і не было патоку зваротаў наконт выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў, які цяпер прыпынены. Людзі прыходзілі з пытаннямі адносна работы камунальных службаў, добраўпарадкавання дарог і з іншымі бытавымі праблемамі.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Тыдзень лесу - 2017" Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 1 па 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У 2017 годзе яна прысвечана аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі.