Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 чэрвеня 2017, 18:48
Міхаіл Міхадзюк

Дыялог павінен ісці на ўзроўні экспертаў, а не палітыкаў

Міхаіл Міхадзюк
Намеснік міністра энергетыкі Беларусі, Старшыня Камісіі дзяржаў-удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах

Дыялог з Літвой адносна будаўніцтва Беларускай АЭС павінен ісці на ўзроўні экспертаў, а не палітыкаў. Такое меркаванне выказаў 19 чэрвеня журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк на форуме "Атамэкспа" ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, на тых кансультацыях, якія мы праводзілі з Літвой, спецыялістаў (па атамнай энергетыцы. - Заўвага БЕЛТА) практычна не было. Мы заўсёды збіралі на кансультацыі нашых спецыялістаў, каб размова была менавіта на ўзроўні спецыялістаў. Нягледзячы на наша запрашэнне, каб літоўскія спецыялісты прыехалі на пляцоўку ў Астравец, нам насустрач руху няма. Гэта пытанне палітычнае, некаторыя палітыкі зарабляюць на гэтым ачкі", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Пры выбары пляцоўкі для будаўніцтва БелАЭС быў праведзены вялікі аб'ём даследаванняў, таму прэтэнзіі Літвы да астравецкай пляцоўкі беспадстаўныя, лічыць намеснік міністра. "Пытанне толькі ў палітычнай плоскасці, але яго імкнуцца падагнаць пад нейкую бяспеку. Выбраны намі праект прызнаны МАГАТЭ і сусветнай супольнасцю. Гэта рэферэнтны праект, якія могуць быць пытанні па бяспецы?" - заўважыў ён.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі