Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2018 годзе.
Рабочы дзень з аўторка 2 студзеня пераносіцца на суботу 20 студзеня,
з пятніцы 9 сакавіка - на суботу 3 сакавіка,
з панядзелка 16 красавіка - на суботу 14 красавіка,
з панядзелка 30 красавіка - на суботу 28 красавіка,
з панядзелка 2 ліпеня - на суботу 7 ліпеня,
з панядзелка 24 снежня - на суботу 22 снежня,
з панядзелка 31 снежня - на суботу 29 снежня.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 29 лістапада 2017 года №903.