Парад парасонаў прайшоў у Магілёве ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Удзельнікі мерапрыемства прайшлі па пешаходнай вуліцы да галоўнай сцэны на плошчы Зорак. Менавіта яна стала фінішнай кропкай параду.
У маляўнічым мерапрыемстве былі задзейнічаны больш як 800 арт-парасонаў, якія сталі пераможцамі раённых этапаў спаборніцтва паміж сярэднімі навучальнымі ўстановамі Магілёва.
Фота Галіны Гаўрыловіч.