Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2018, 10:37

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі $7 млрд

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 мая перавысілі $7 млрд, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2018 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7,038 млрд (у эквіваленце). За красавік золатавалютныя рэзервы выраслі на $43,5 млн (на 0,6 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на $98,8 млн (на 1,4 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у красавіку садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Урадам і Нацбанкам у красавіку выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $332 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі