Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2018, 15:27

Урад зацвердзіў меры для росту зарплат бюджэтнікаў у 2018 годзе

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў меры па ўдасканаленні аплаты працы бюджэтнікаў у 2018 годзе з дапамогай павышаючых каэфіцыентаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 красавіка 2018 года нумар 295, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі (акладу) для разліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, устанаўліваюцца ў 2018 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Гэта сродкі, якія вызвалены ў выніку рэалізацыі мерапрыемстваў па аптымізацыі структуры і колькасці работнікаў арганізацый, а таксама эканоміі іншых бюджэтных сродкаў.

Выключэнне складаюць расходы на аплату камунальных паслуг (у частцы расходаў на аплату спажывання газу, цеплавой і электрычнай энергіі) і капітальных расходаў.

Павышаючы каэфіцыент прымяняецца да разлічанай ва ўстаноўленым парадку тарыфнай стаўкі (акладу) работніка бюджэтнай арганізацыі і іншай арганізацыі для вызначэння памеру дадатковага павышэння яго заработнай платы.

Пры гэтым памер дадатковага павышэння, разлічаны з прымяненнем павышаючага каэфіцыента, не ўдзельнічае ў фарміраванні тарыфнай стаўкі (акладу), не ўтварае павышэння, якое фарміруе стаўку (аклад) работніка, і не ўлічваецца пры вылічэнні надбавак, даплат і прэмій.

Канкрэтныя памеры павышаючых каэфіцыентаў устанаўліваюцца кіраўнікамі арганізацый.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Аналагічны падыход прымяняўся адносна зарплат бюджэтнікаў і раней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі