Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 красавіка 2018, 14:17

Урад вызначыў пералік ЖКП, што аплачваюцца не занятымі ў эканоміцы па поўным кошце

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам вызначаны паслугі, якія прадастаўляюцца працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, а таксама ўмовы іх прадастаўлення. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 24 красавіка 2018 года нумар 314, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Грамадзяне, уключаныя ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, аплачваюць па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг, гарачае водазабеспячэнне (з 1 студзеня 2019 года), газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў і цеплазабеспячэнне (з 1 кастрычніка 2019 года).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі