Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2016, 17:20

Урад Беларусі прапануе адыходзіць ад прывязкі прагнозу даходаў грамадзян да долара, але абяцае іх рост

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Урад Беларусі прапануе адыходзіць ад прывязкі прагнозу даходаў грамадзян да доларавага эквіваленту. Аб гэтым пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па праекце асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады паведаміў журналістам Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Лічбы (прагнозныя параметры адносна даходаў грамадзян. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ будуць удакладняцца. Думаю, што ў нас грамадства ўжо зразумела, што ад гэтых паказчыкаў у доларавым эквіваленце неабходна адыходзіць. Не ў тым плане, што ў нас там нешта не атрымалася. А проста гэта не заўсёды справядліва і не зусім дакладна з пункту гледжання эканамічнай навукі", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, перш за ўсё размова павінна весціся аб росце рэальных зарплат і даходаў насельніцтва. "З улікам удакладнення макраэканамічных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця будуць удакладняцца і адпаведныя параметры, звязаныя з ростам рэальных заработных плат і даходаў насельніцтва. Але не будзе манілаўшчыны, не будзе трохзначнага росту. Будзе вывераны рост, але абсалютна паступальны, паслядоўны і дастойны", - заявіў прэм'ер-міністр.

"Аб канкрэтных параметрах, думаю, мы праз 10 дзён (пасля дапрацоўкі палажэнняў праграмы. - Заўвага БЕЛТА) будзем канкрэтна гаварыць. Але, яшчэ раз гавару, ніякіх доларавых эквівалентаў. Мы павінны забяспечваць больш высокі ўзровень пакупной здольнасці заработнай платы і даходаў нашых грамадзян. Гэта галоўная задача", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі