8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першым беларуска-японскім эканамічным форуме, які пройдзе 9-11 мая ў гарадах Токіа і Осака, прымуць удзел больш за 200 бізнесменаў. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін.
"Чакаецца ўдзел больш як 200 бізнесменаў з дзвюх краін, у тым ліку з Беларусі амаль 30 чалавек", - паведаміў Руслан Есін.
Сярод беларускіх удзельнікаў форуму - прадстаўнікі прадпрыемстваў цяжкай і лёгкай прамысловасці, вытворцы фармацэўтычнай, мяса-малочнай і кандытарскай прадукцыі. Паводле слоў дыпламата, частка з іх паспяхова супрацоўнічае з японскімі партнёрамі.
"Асобныя прадпрыемствы робяць першыя захады ў Японіі, і яшчэ рана гаварыць аб заключэнні кантрактаў. Разам з тым нашы кампаніі разлічваюць на форуме знайсці новых партнёраў", - адзначыў пасол.-0-