Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 чэрвеня 2018, 09:00

У Беларусі зніжаюцца працэнты па крэдытах у замежнай валюце для аграбізнесу

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зніжаюцца працэнты па валютных крэдытах для аграбізнесу. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 чэрвеня 2018 года нумар 477, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай уносяцца змяненні ў дзяржаўную праграму развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады. Згодна з дакументам банкам і Банку развіцця Беларусі прапанавана ў 2016-2018 гадах прадастаўляць дырэктыўныя (ільготныя) крэдыты суб'ектам, якія займаюцца агравытворчасцю. Крэдытаванне прадугледжана ў беларускіх рублях і замежнай валюце для рэалізацыі дзяржаўнай праграмы і яе падпраграм. Згодна з пастановай, зніжаюцца працэнты па крэдытах у расійскіх рублях, у доларах і еўра. Раней банкам прапаноўвалася прадастаўляць іх у памеры не большым за 21 працэнт і 12 працэнтаў гадавых, зменшаных на памер кампенсацыі, адпаведна. Цяпер верхняя планка зніжаецца да 13 працэнтаў у першым выпадку і да 8 працэнтаў - у другім.

Як паведамлялася, дзяржаўная праграма па развіцці аграбізнесу нацэлена на павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці і збыту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці, забеспячэнне ўнутранага рынку айчыннай сельскагаспадарчай прадукцыяй і прадуктамі харчавання ў неабходных аб'ёмах належнай якасці на аснове фарміравання рыначных механізмаў гаспадарання і развіцця аграрнага бізнесу. Яна ўключае 11 падпраграм, у тым ліку "Развіццё раслінаводства, перапрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі раслінаводства", "Развіццё селекцыі і насенняводства", "Развіццё жывёлагадоўлі, перапрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі", "Развіццё племянной справы ў жывёлагадоўлі", "Развіццё рыбагаспадарчай дзейнасці", "Тэхнічнае перааснашчэнне і інфарматызацыя аграпрамысловага комплексу", "Інжынерныя проціпаводкавыя мерапрыемствы", "Захаванне і выкарыстанне меліяраваных зямель", "Структурныя пераўтварэнні ў аграпрамысловым комплексе", "Развіццё і падтрымка малых форм гаспадарання", "Стварэнне і развіццё вытворчасцей па перапрацоўцы мясцовых відаў сыравіны і другасных прадуктаў харчовай прамысловасці".

Пастанова ўступае ў сілу з дня прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі