Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2016, 13:35

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для сертыфікацыі тавараў легпрама - Дзяржстандарт

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць дастатковая інфраструктура органаў па сертыфікацыі вырабаў лёгкай прамысловасці (іх 26) і даследчых лабараторый (38). Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлізе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі, падрыхтаваным да брыфінгу ў БЕЛТА на тэму пацвярджэння адпаведнасці тэхрэгламенту МС тавараў легпрама, што рэалізуюцца ІП на рынках.

Такія даследчыя лабараторыі працуюць як у сістэме Дзяржстандарту, так і на базе арганізацый Міністэрства аховы здароўя, канцэрна "Беллегпрам", прыватных арганізацый і без ведамаснай падпарадкаванасці.

"З улікам таго, што кожная з іх мае розную прапускную здольнасць, розную сферу акрэдытацыі па паказчыках ТР МС 017/2011, многія з лабараторый працуюць па прынцыпе аднаго акна і бяруць на сябе арганізацыю адсутных выпрабаванняў у іншых лабараторыях з тым, каб ІП былі выдадзены пратаколы выпрабаванняў па ўсіх неабходных паказчыках", - паведамілі ў Дзяржстандарце.

"Пратаколы выпрабаванняў тавару могуць шматразова прымяняцца пры сертыфікацыі або дэклараванні адпаведнасці пры яго паўторных пастаўках, а таксама іншымі прадаўцамі, калі іх тавар адназначна ідэнтыфікуецца як такі ж і таго ж вытворцы", - падкрэслілі ў ведамстве.

Закупка ў легальных аптавікоў пазбавіць ІП ад неабходнасці пацвярджэння бяспекі тавараўЗакупка ў легальных аптавікоў пазбавіць ІП ад неабходнасці пацвярджэння бяспекі тавараў
"Арганізацыі Дзяржстандарту аказваюць ІП кансультацыі, прадастаўляюць ім неабходныя растлумачэнні. І гэта работа будзе прадаўжацца", - сказалі ў ведамстве.

Пералікі органаў па сертыфікацыі і даследчых лабараторый краіны, іншую карысную інфармацыю можна знайсці на сайце Дзяржстандарту ў тэматычным банеры "Індывідуальнаму прадпрымальніку: аб пацвярджэнні адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці ТР МС 017/2011".

Паведамляецца таксама, што ў даследчых лабараторыях цяпер чэргаў не назіраецца. "На гэты час у краіне выдадзена ІП больш як 520 сертыфікатаў, зарэгістравана звыш 5 640 дэкларацый аб адпаведнасці ТР МС 017/2011", - адзначылі ў Дзяржстандарце.

Прапановы па зніжэнні штрафных санкцый да ІП знаходзяцца на ўзгадненні - ДзяржстандартПрапановы па зніжэнні штрафных санкцый да ІП знаходзяцца на ўзгадненні - Дзяржстандарт
У плане кантрольнай дзейнасці на I паўгоддзе 2016 года не прадугледжана правядзенне ў ІП, якія рэалізуюць прадукцыю лёгкай прамысловасці на рынках, кірмашах, у гандлёвых цэнтрах, праверак адпаведнасці гэтай прадукцыі патрабаванням ТР МС 017/2011 (за выключэннем праверак па скаргах і зваротах грамадзян).

Усе патрабаванні тэхрэгламентаў выканальныя - ДзяржстандартУсе патрабаванні тэхрэгламентаў выканальныя - Дзяржстандарт
Таму той, хто хоча нармальна дзейнічаць (а такіх даволі шмат, мы бачым), будзе гэта рабіць. Усе патрабаванні выканаць можна і цывілізавана выступаць з такой прадукцыяй на рынках", - адзначыў Сяргей Іўлеў.

Экспертыза штодзень выяўляе ў Беларусі няякасныя імпартныя таварыЭкспертыза штодзень выяўляе ў Беларусі няякасныя імпартныя тавары
З моманту прыняцця пастановы нумар 666 мы аформілі 11,5 тыс. санітарна-гігіенічных заключэнняў, з іх адхілілі больш як 230 зваротаў, выявілі 97 партый прадукцыі, якая не адпавядае паказчыкам бяспекі.

Сур'ёзныя пастаўшчыкі зацікаўлены ў правядзенні санітарна-гігіенічнай экспертызы - ГаеўскіСур
"Сёння раздражнення гэта працэдура ні ў каго не выклікае. (...) Cур'ёзныя пастаўшчыкі тавараў падтрымліваюць гэту меру", - адзначыў Ігар Гаеўскі.

Праверкі выканання тэхрэгламенту МС па таварах легпрама выяўляюць парушэнні ў 70-80 працэнтах выпадкаўПраверкі выканання тэхрэгламенту МС па таварах легпрама выяўляюць парушэнні ў 70-80 працэнтах выпадкаў
"Мы праводзілі маніторынг сітуацыі, у ходзе якога ў 70-80 працэнтах правераных выпадкаў выяўлены парушэнні. Пэўная частка прадпрымальнікаў застаецца ў неправавым полі са сваімі таварамі, і яны абавязаны ў гэта прававое поле ўвайсці", - адзначыў Сяргей Іўлеў.

Мінгандаль: беларускія аптовыя базы будуць прадаваць тое, што трэба ІПМінгандаль: беларускія аптовыя базы будуць прадаваць тое, што трэба ІП
"Усе пастаўкі на спажывецкі рынак дыктуюцца пакупніцкім попытам. У першую чаргу ўлічваецца гэты фактар. Што трэба пакупнікам, то і будуць прадаваць аптовыя базы", - - расказала Святлана Гусева.

Дзяржстандарт Беларусі раскрыў тактыку праверак і маніторынгу работы прадпрымальнікаўДзяржстандарт Беларусі раскрыў тактыку праверак і маніторынгу работы прадпрымальнікаў
"У нас на I паўгоддзе не запланавана праверак прадпрымальнікаў на рынках. У планавым парадку мы гэта рабіць не будзем. Але будзем маніторыць сітуацыю, - расказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Сяргей Іўлеў.

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі