Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2018, 14:11

У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да прыватнага будбізнесу

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да ІП і юрасоб - удзельнікаў будаўнічага рынку. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 23 сакавіка 2018 года нумар 15, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Мінбудархітэктуры аб атэстацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца асобнымі відамі архітэктурнай, горадабудаўнічай, будаўнічай дзейнасці, выконваюць работы па абследаванні будынкаў і збудаванняў.

Цяпер у новай рэдакцыі выкладзены кваліфікацыйныя патрабаванні, што выстаўляюцца да юрасоб і ІП для атрымання атэстатаў адпаведнасці ў будаўнічай галіне. Абноўлены ў тым ліку патрабаванні па штаце кампаній. Гэта значыць, што невялікія прыватныя кампаніі змогуць прэтэндаваць на ўдзел у будаўніцтве больш складаных аб'ектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі