Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Тэрміны будаўніцтва "Газпрам цэнтра" ў Мінску прадоўжаны да 2020 года

Эканоміка 13.02.2018 | 11:05
Праект "Газпрам Цэнтра"
Праект "Газпрам Цэнтра"

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрміны будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску ў межах вул. Філімонава - прасп. Незалежнасці - вул. Макаёнка, а таксама неабходнай для яго функцыянавання інфраструктуры прадоўжаны да 2020 года. Адпаведны ўказ нумар 62 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 4 красавіка 2013 года нумар 153 "Аб пытаннях будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў г.Мінску". Так, цяпер узвядзенне аб'екта і яго праектаванне ажыццяўляецца не толькі за кошт уласных і (або) прыцягнутых сродкаў інвестара - ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", але і (або) арганізацыі, якая рэалізуе інвестыцыйны праект.

Акрамя таго, нормы ўказа нумар 153 прыведзены ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам.

Раней паведамлялася, што генеральным падрадчыкам будаўніцтва комплексу "Газпрам цэнтр" стала італьянская кампанія Codest. Яна адновіць работы на будпляцоўцы па меры сваёй гатоўнасці.

Codest уваходзіць у склад групы кампаній Rizzani De ECCHER. Холдынг існуе на рынку з 1831 года, аказвае паслугі ў краінах Усходняй Еўропы і СНД з 1984 года. Кампанія рэстаўрыравала Цэнтральны чыгуначны вакзал Мілана і гістарычныя аб'екты ў Венецыі, Цэнтральны стадыён "ВТБ-Дынама" ў Маскве, пабудавала ў расійскай сталіцы МФК "Арэна парк", галоўны офіс банка Intesa Sanpaolo ў Турыне, МФК "Ашан Клош Д'Ор" у Люксембургу, Вялікую мячэць Абу-Дабі, атэлі Four Seasons у Баку і Radisson Blu ў Кіеве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Стадыён "Дынама" Стадыён "Дынама" быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947-1954 гадах.