Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Сума крэдытных дагавораў Беларусбанка па адрасным субсідзіраванні жылля перавысіла Br6 млн

Эканоміка 12.10.2017 | 18:26

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума крэдытных дагавораў Беларусбанка па адрасным субсідзіраванні жылля перавысіла Br6 млн, паведамілі БЕЛТА ў банку.

Там адзначылі, што "Беларусбанк" першым пачаў крэдытаваць грамадзян з адрасным субсідзіраваннем жылля ў адпаведнасці з указам нумар 240. Менш як за месяц банк заключыў 131 крэдытны дагавор на суму Br6,3 млн. Усе - у Брэсцкай вобласці.

"У рэалізацыі гэтага праекта банк бачыць рэальную альтэрнатыву льготнаму крэдытаванню, - адзначыла намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Святлана Кажэкіна. - Мы загадзя рыхтаваліся да гэтай адказнай работы, паколькі жыллёвае крэдытаванне для банка традыцыйна з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. У нас добрая прафесійная школа і высокі ўзровень кампетэнцыі супрацоўнікаў банка".

Усяго ў 2017 годзе Беларусбанк плануе выдаць Br80 млн. "У той жа час аб'ём субсідзіруемага фінансавання павінен павялічыцца ў сувязі з ростам лімітаў крэдытавання для камерцыйных банкаў, якія падтрымалі дзяржаўную ініцыятыву, на Br74 млн. Адпаведныя змяненні замацаваны пастановай Савета Міністраў ад 29 верасня 2017 года нумар 728. Гэта мера сведчыць аб прыярытэце падтрымкі грамадзян у форме субсідзіруемых крэдытаў, прадугледжаных указам нумар 240", - гаворыцца ў паведамленні Беларусбанка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ІНФАГРАФІКА: Бяспека карыстання газам у быце Перад кожным распальваннем газавага воданагравальніка або абагравальнага катла праверце, што: цыркуляцыя цепланосьбіта забяспечана; ціск па манометры, устаноўленым на катле, адпавядае норме; каналы дымаходаў свабодныя.