Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2016, 12:47

Стаўка вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні зменшана ў Беларусі

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні зменшана ў Беларусі да 45 еўра, адпаведнае рашэнне змешчана ва ўказе нумар 392 ад 25 кастрычніка, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам з 1 кастрычніка па 31 снежня 2016 года стаўка вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні, вывозімыя з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (за выключэннем калійных угнаенняў, вывозімых у Азербайджанскую Рэспубліку, Грузію, Рэспубліку Сербія і Туркменістан), устаноўлена ў памеры 45 еўра за 1 тону.

Апошні раз стаўка мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні змянялася ў Беларусі 1 студзеня 2016 года, тады яна была павялічана з 45 да 55 еўра за 1 тону.

Гэты ўказ уступае ў сілу з дня яго падпісання і распаўсюджвае сваё дзеянне на праваадносіны, што ўзніклі з 1 кастрычніка 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі