Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2017, 19:30

Сямашка ставіць задачу захаваць тэмп росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці

14 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка паставіў задачу захаваць тэмп росту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці. Аб гэтым ён заявіў 14 верасня на калегіі Міністэрства прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У даведцы да калегіі напісана, што прадпрыемствы Мінпрама плануюць выйсці на індэкс фізічнага аб'ёму 111 працэнтаў па выніках дзевяці месяцаў. 113 працэнтаў павінна быць! Вы не павінны ніжэй апускацца", - даручыў Уладзімір Сямашка.

Ён падзякаваў прамыслоўцам за істотны ўклад, які яны ўнеслі ў ВУП. "Але вы павінны быць самакрытычныя і разумець, што цяперашні поспех - на фоне падзення. Калі прааналізаваць работу Мінпрама за апошнія гады, то адносна 2013 года вы ўпалі ў два разы, а некаторыя прадпрыемствы і глыбей. Мы выжылі не дзякуючы створаным макраэканамічным умовам, а насуперак. Мы даказалі сваю жывучасць. Гэта самы галоўны вывад, які можна зрабіць па выніках работы за паўгоддзе", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

У першым паўгоддзі аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі прадпрыемствамі Мінпрама ў дзеючых цэнах склаў Br5,12 млрд, тэмп росту да адпаведнага перыяду 2016 года - 126,1 працэнта. Па стане на 1 ліпеня запасы гатовай прадукцыі па Мінпраме склалі Br884,6 млн, суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці - 104,6 працэнта пры даведзеным заданні 150 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі