Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2016, 15:51

Рублёвыя ўклады застаюцца больш прыбытковымі, чым валютныя - эксперт

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уклады ў беларускіх рублях застаюцца больш прыбытковымі, чым уклады ў замежнай валюце. Аб гэтым заявіў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар ТАА "Альпары Еўразія" Аляксандр Сабодзін.

"Уклады ў беларускіх рублях прыносяць даход. Можа, не такі высокі, якім ён быў яшчэ ў пачатку года, але гэта, як і раней, рэальны даход - інакш кажучы, даход, які абганяе інфляцыю. Акрамя таго, нават з улікам змянення курса долара да беларускага рубля ўклады ў рублях застаюцца больш прыбытковымі, чым у валюце. Тым больш што і па валютных укладах даходнасць зніжаецца", - адзначыў аналітык.

У той жа час ён параіў не шукаць універсальную валюту для зберажэнняў, а выкарыстоўваць карзіну розных валют, інакш кажучы захоўваць зберажэнні і ў беларускіх рублях, і ў расійскіх, і ў доларах, і ў еўра. "Але, зразумела, не ў наяўных грашах пад падушкай, а на банкаўскіх укладах", - дадаў Аляксандр Сабодзін.

Кампанія "Альпары", заснаваная ў 1998 годзе, з'яўляецца буйнейшым форэкс-брокерам у Беларусі і СНД і адным з лідараў рынку Форэкс у свеце, які прапануе шырокі спектр інструментаў і сэрвісаў для інтэрнэт-трэйдынгу і інвесціравання. Цяпер у "Альпары" адкрыта больш як 80 офісаў па ўсім свеце, а кампаніі брэнда абслугоўваюць больш за мільён кліентаў са 150 краін. У 2015 годзе сярэднямесячны аб'ём таргоў "Альпары" ў Беларусі і іншых краінах свету перасягнуў $90 млрд. Офіс афіцыйнага партнёра "Альпары" адкрыўся ў Мінску ў ліпені 2010 года. У ходзе падрыхтоўкі да дзейнасці ў новым прававым полі Беларусі ў якасці форэкс-брокера міжнародны брэнд 19 красавіка 2016 года зарэгістраваў кампанію "Альпары Еўразія". 23 чэрвеня 2016 года "Альпары Еўразія" ўключана ў рэестр форэкс-кампаній Нацыянальнага банка Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі