Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2018, 14:01

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі беларускага прадпрыемства "Чызмайстар"

6 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) зняла абмежаванні на пастаўкі ў РФ прадукцыі беларускага прадпрыемства "Чызмайстар". Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Рассельгаснагляд прааналізаваў матэрыялы, прадстаўленыя ў адрас службы Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі адносна прадпрыемства СТАА "Чызмайстар", - гаворыцца ў паведамленні.

"Па выніках аналізу атрыманых матэрыялаў і з улікам гарантый, прадстаўленых беларускім бокам, Рассельгаснагляд прыняў рашэнне аб зняцці абмежаванняў на ўвоз прадукцыі з названага прадпрыемства на тэрыторыю Расіі", - адзначылі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі