Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2018, 14:46

Рабочая група пачала карэкціроўку Падатковага кодэкса Беларусі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая група пачала карэкціроўку Падатковага кодэкса Беларусі, паведаміў сёння журналістам міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта работа вядзецца па даручэнні кіраўніка дзяржавы маштабна перапрацаваць Падатковы кодэкс.

"Пачата дзейнасць па распрацоўцы новага Падатковага кодэкса. Створана рабочая група пад старшынствам першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага. Гэта работа цяпер вядзецца, яна няпростая і напружаная, - адзначыў Сяргей Налівайка. - Думаю, што ва ўстаноўленыя тэрміны група дастойна справіцца з пастаўленай задачай". У рабоце ўдзельнічаюць прадстаўнікі бізнесу, бізнес-саюзаў.

Адносна новых падаткаў міністр адзначыў, што ў Беларусі дзейнічае падатковы мараторый. "Ён, безумоўна, будзе захоўвацца, мы гаворым аб тым, каб успрыманне падатковай службы было толькі пазітыўным. МПЗ з'яўляецца даўнім прыхільнікам таго, каб не расла ні колькасць падаткаў, ні стаўкі па іх", - падкрэсліў Сяргей Налівайка.

Як паведамлялася, праект комплекснай карэкціроўкі Падатковага кодэкса плануецца падрыхтаваць да 1 верасня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі