Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2016, 19:59

Прынцыпы зялёнай эканомікі актыўна ўкараняюцца ў Беларусі - Мінэканомікі

24 чэрвеня, Мінск /Эдуард Мартынюк - БЕЛТА/. Прынцыпы зялёнай эканомікі актыўна ўкараняюцца ў Беларусі. Аб гэтым сёння заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў, навакольнага асяроддзя Міністэрства эканомікі Дзмітрый Матусевіч на прэс-канферэнцыі "Дзяржаўная экалагічная палітыка: укараненне механізмаў зялёнай эканомікі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў Дзмітрый Матусевіч, прынцыпы зялёнай эканомікі ўжо інтэграваны ў Нацыянальную стратэгію ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года. "Сёння яны разглядаюцца як інструмент забеспячэння ўстойлівага развіцця і экалагічнай бяспекі краіны. Усё больш дзяржаў актывізуюць сваю экалагічную палітыку з пераходам да мадэлі, у якой экалогія прызнана рухавіком развіцця", - адзначыў ён.

"Зніжэння затрат на вытворчасць можна дабіцца за кошт стварэння сучасных вытворчасцей і ўкаранення энергаэфектыўных тэхналогій. А другі шлях - эканомія на месцах і пашырэнне рэсурсаэфектыўных і экалагічна чыстых вытворчасцей", - сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Адным з прыкладаў укаранення інавацыйных падыходаў у эканамічнай сферы стаў вопыт кандытарскай фабрыкі "Камунарка", дзе знайшлі свой спосаб павышэння эфектыўнасці. Кандытары выкарыстоўваюць паўторна салодкую ваду, што ўтвараецца пры прамыўцы ёмістасцей, атрымліваюць прадукт - мармелад і эканомію больш як 120 тыс. еўра ў год.

Мінэканомікі мае намер прапанаваць стварыць сумесна з Мінпрыроды падкамісіі, якія будуць ацэньваць кожную дзяржпраграму на прадмет адпаведнасці прынцыпам зялёнай эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі