Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2016, 17:32

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў I паўгоддзі склаў 1,5 працэнта ВУП

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-чэрвень 2016 года склаўся ў суме Br6,5 трлн (недэнамінаваных рублёў), або 1,5 працэнта ВУП. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе БЕЛТА.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаў Br7,2 трлн, або 1,6 працэнта ВУП. Яго даходы за студзень-чэрвень склаліся ў суме Br186,1 трлн, або 45,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br82 трлн, або 44,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Паступленне ПДВ - Br40 трлн, або 47,4 працэнта. Падатку на прыбытак паступіла Br6,8 трлн, або 29,7 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br9,7 трлн, або 46,9 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br17,5 трлн, або 42 працэнты. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва - Br56,9 трлн, або 46,2 працэнта, у Фонд універсальнага абслугоўвання - Br160,7 млрд, або 51,8 працэнта, у Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br115,5 млрд, або 96,3 працэнта зацверджанага гадавога плана.

Па стане на 1 ліпеня запазычанасць па падатках і зборах склала Br0,8 трлн.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-чэрвень 2016 года склаліся на ўзроўні Br178,9 трлн, або 44,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br75,5 трлн, або 43,3 працэнта.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br30,5 трлн (41,1 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br17,7 трлн (42,3 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) - Br117,3 трлн (48,2 працэнта). Расходы Фонду ўніверсальнага абслугоўвання прафінансаваны на суму Br142,2 млрд (30,8 працэнта), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br70,2 млрд (58,5 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі