Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 студзеня 2018, 14:15

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-лістападзе 2017 года павялічылі экспарт на 42,4 працэнта

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" у студзені - лістападзе 2017 года павялічылі экспарт на 42,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Ружэна Навіцкая.

На замежныя рынкі пастаўлена прадукцыі на $384,3 млн. Рост экспартных паставак дасягнуты па ўсіх таварных пазіцыях прадукцыі дрэваапрацоўкі. Так, драўняна-стружкавых пліт на знешніх рынках рэалізавана на 63,1 працэнта больш, драўняна-валакністых пліт - на 84,7 працэнта, фанеры - на 72,3 працэнта, мэблі - на 24,3 працэнта больш. Павялічаны і аб'ёмы экспартных паставак паліўнай драўніны, піламатэрыялаў, запалак, дзвярэй, вокнаў, тары, іншых драўляных вырабаў, а таксама паперы, кардону і вырабаў з іх.

Што датычыцца рынкаў збыту, то ў 2017 годзе прадпрыемствы канцэрна дзякуючы інтэнсіўнай прапрацоўцы і актывізацыі перагаворных працэсаў з патэнцыяльнымі партнёрамі змаглі нарасціць пастаўкі па ўсёй геаграфіі знешніх рынкаў. У краіны СНД адгрузкі выраслі на 36,9 працэнта (да $211,6 млн), у далёкае замежжа - на 49,9 працэнта (да $172,6 млн). Сярод краін далёкага замежжа найбольшую ўдзельную вагу займаюць пастаўкі ў дзяржавы Еўрапейскага саюза. За 11 месяцаў 2017 года ў ЕС рэалізавана прадукцыі на 55,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года (аб'ём паставак склаў $157,4 млн - больш за 90 працэнтаў аб'ёму экспарту ў далёкае замежжа). З краін СНД найбольшыя аб'ёмы пастаўлены ў Расію (на $136,2 млн), з краін далёкага замежжа - у Польшчу (на $74,2 млн). Усяго геаграфія экспарту прадпрыемстваў канцэрна ў 2017 годзе ахоплівала 61 краіну. Сярод новых рынкаў можна абазначыць такія краіны, як Ліван, Сірыя, Іарданія, Багамскія астравы, Бразілія і іншыя.

Прадпрыемствы канцэрна ў 2017 годзе замацавалі свой статус экспартна арыентаваных вытворцаў. З агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі 66,5 працэнта рэалізавана на знешніх рынках. За 11 месяцаў 2017 года гэта доля вырасла на 6,6 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі